Дырэктар футбольнага клуба “Орша” Арцём Скарацін звярнуўся да жыхароў Оршы з запрашэннем на першы матч другога кола чэмпіянату Беларусі ў 1-й лізе паміж “Оршай” і “Гомелем”. Гульня адбудзецца на Гарадскім стадыёне 13-га жніўня ў суботу і пачнецца а 18:00. Відэа апублікавана на старонцы фанатаў “Оршы”.
Раней прадстаўнікі аршанскага клуба яшчэ ніколі не звярталіся да людзей з відэазапрашэннямі. Цяпер ёсць надзея, што клуб стане больш адкрытым да сваіх прыхільнікаў. Варта дадаць, што “сіня-белыя” ў суботу правядуць паядынак не з шэраговым супернікам, а з лідэрам 1-й лігі. “Орша” мае патрэбу ў вялікай падтрымцы.