Галоўны трэнер "Гомеля" Уладзімір Журавель даў каментар для прэс-службы свайго клуба адносна матчу з "Оршай", у якім "Гомель" перамог з лікам 3:2, забіўшы пераможны гол на апошніх хвілінах. Журавель адзначыў, што "зялёна-белыя" заслужылі над "сіня-белымі" перамогу. "Гомель" пасля перамогі ў гасцях над нашым клубам працягвае пераканаўча займаць першы радок у турнірнай табліцы.
Я быў абсалютна спакойны з ходу матчу, таму што мы заслугоўвалі перамогу. Тры тыдні каманда заставалася без гульнявой практыкі, таму хлопцам трэба быў час, каб увайсці ў гульню. Мы прыехалі ў Оршу ў дзень матчу, і першы тайм сышоў на адаптацыю да поля, да дзеянняў супернікаў. Ну і, вядома, трэба адзначыць, што "Орша" - вельмі годная каманда, гуляць з якой было няпроста. Я казаў рабятам, што другое кола трэба пачынаць з чыстага ліста, забыўшыся пра папярэднія вынікі. Па настрою, жаданні і самааддачы прэтэнзій да каманды няма.