Таварыскія матчы паміж дзявочымі камандамі, складзенымі з дзяўчат, не старэйшых за 19 гадоў, пройдуць на аршанскім Гарадскім стадыёне 15 і 17 жніўня. Зборная Беларусі сустрэнецца з камандай Азербайджана. 15-га жніўня, у панядзелак, беларускі і азербайджанкі выйдуць на поле а 18:00. 17-га жніўня гульня стартуе а 12:00. Уваход на стадыён вольны на абодва матчы.
Гэтыя матчы стануць для беларусак часткай падрыхтоўкі да адборачнага этапу чэмпіянату Еўропы, які зямлячкі таксама правядуць у Оршы, а таксама ў Магілёве. У адной групе з камандай Беларусі згуляюць Аўстрыя, Нарвегія і Літва. Матчы, як чакаецца, будуць праходзіць у Оршы на Гарадскім стадыёне, а трэніравацца зборныя будуць на стадыёне “Лакаматыў”.