У матчы з "Гомелем" брыгада суддзяў нярэдка памылялася, ці, прынамсі, прымала спрэчныя рашэнні. Гэта выклікала вялікае незадавальненне як трэнераў і футбалістаў, так і заўзятараў. У прыватнасці, двойчы запар бакавы суддзя прызначыў аўт у бок нашай брамы, хаця мяч, відавочна, вылятаў ад гамельчукоў. На гэта вельмі эмацыйна зрэагаваў асістэнт галоўнага трэнера Сяргей Чавідаеў, за што і быў выдалены з поля.
Яшчэ шэраг такіх момантаў прапануем вам паглядзець самім на відэа і зрабіць свае высновы.
На відэа: бачна як футбалісту "Оршы" патрапляюць у сківіцу, але за гэта суддзя не прызначыў штрафнога.
На відэа: той самы момант пасля якога быў прызначаны пенальці. На відэа толькі два моманты, з-за якіх мог быць зафіксаваны фол. На 3-яй секундзе футбаліст "Гомеля" заскоквае на плечы аршанскаму футбалісту і падае з іх. На 9-ай секундзе футбаліст "Гомеля" падае, зачапіўшыся за нагу аршанца.
На відэа: два гамельчукі робяць падкаты супраць адно аднаго і, здаецца, за гэта суддзя прызначае штрафны.
На відэа: суддзя спыняе матч без яўнага парушэння. Магчыма, яму падалося, што аршанец ударыў гамельчука па назе.
На відэа: аршанец атакуе суперніка корпусам з-за чаго той падае. Суддзя прызначае штрафны, але аршанец не згодны.
Цяпер ФК "Орша" мае права і час на падачу пратэсту супраць судзейства брыгады Яўгена Навумава ў камітэт па судзействе Беларускай федэрацыі футбола.