21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-1

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

09:00

-2

5 м/с

980 гПа

Орша, Спорт

Шаракова пакуль на 5-м месцы

16.08.2016 10:06

2210 праглядаў, 0 каментароў

Таццяна Шаракова пасля паловы праграмы омніюму на Алімпіядзе ў Рыа займае 5-е месца.

Таццяна вельмі ўдала распачала праграму свайго віду велатрэку - ў скрэтчы яна ўпэўнена заняла 1-е месца. У другім відзе омніюму - гонцы індывідуальнага пераследу - беларуска стала 10-й. У заключным відзе першага з двух дзён праграмы - гонцы на выбыванне - Таццяна стала 7-й.

У агульным заліку пасля трох відаў аршанка займае 5-ты радок, адставанне ад лідэра некрытычнае, а гэта значыць, што Шаракова мае абсалютна рэальныя медальныя перспектывы, калі паспяхова правядзе астатнія тры віды праграмы.

Праграма на 16 жніўня такая: спачатку а 16:57 па беларускім часе пройдзе круг з ходу, а 22:10 гіт з месца і, нарэшце, а 23:05 стартуе гонка па балах - апошняя, шостая дысцыпліна омніюму, пасля якой і будуць названыя чэмпіён і прызёры Алімпіяды. Пра трансляцыі велатрэку канкрэтна не паведамляецца, аднак калі беларускія тэлеканалы абмінуць выступ Таццяны Шараковай, выступ аршанкі можна будзе глядзець праз інтэрнэт, напрыклад, на сайце livetv.sx.

Поўная табліца пасля 3-х відаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Шаракова пакуль на 5-м месцы

Таццяна Шаракова пасля паловы праграмы омніюму на Алімпіядзе ў Рыа займае 5-е месца.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение