Віцебская вобласць даўно адсправаздачылася аб тым, што скончыла прыборку зернавых і зерне-бабовых культураў. Канешне, у гэтых справаздачах быў і Аршанскі раён, які ў ліку іншых таксама скончыў прыборку. Але каля Мажэеўкі да гэтае пары - 9 лістапада - засталося два палі кукурузы. Як гавораць мясцовыя жыхары, палі гэтыя маюць прыблізную плошчу 30 і 17 гектараў.
Па вялікім рахунку, такую культуру як кукуруза можна прыбраць і пазней. Акрамя таго, не рэдкія выпадкі, калі паляўнічыя гаспадаркі адмыслова засяваюць кукурузай палі для падкормкі ў зімовы перыяд дзікіх жывёлаў. Але мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што справа зусім не ў дзікіх жывёлах, а ў тым што мясцовая гаспадарка не справілася са сваоечасовай прыборкай.