Чарговы, ужо 3-ці тур чэмпіянату Беларусі па валейболе ў дывізіёне Б адбудзецца ў бліжэйшыя выходныя. Аршанскі “Узлёт” на сваёй пляцоўцы двойчы прыме “Атлант” з горада Паставы. 10-га снежня матч пачнецца а 18:00, 11-га чысла каманды пачнуць змаганне а 12:00. Абодва матчы пройдуць у спартовым комплексе па вуліцы Якубоўскага, 77.
У першым туры “Ўзлёт” двойчы перамог “Камунальнік” з Гародні, але ў другім туры два разы саступіў у сталіцы РДУАРу-1.