У мінулым сезоне гульні з “БЛ Груп” у “Сяргеева В” збольшага не атрымліваліся, вынік у іх быў для аршанцаў адмоўным. Аршанцы змагаліся з віцяблянамі за выхад у фінал ВітАНБЛ, але ў серыі да дзвюх перамог саступілі дарогу ў фінал суперніку – 76:87 і 91:101. “БЛ Груп” сваёй перамогай не дазволіў “Сяргееву В” змагацца і за Суперкубак Беларусі, у барацьбе за гэты трафей аршанцы наогул занялі апошняе, 6-е месца.
Такім чынам, гульня “Сяргееў В” – “БЛ Груп” выдатная магчымасць узяць рэванш за мінулыя паразы. Матч пройдзе 10 снежня ў спартовым комплексе “Лакаматыў” і пачнецца а 17:30.