Абодва матчы ў спартовым комплексе па вуліцы Якубоўскага былі напружанымі. Аршанцы ў першай і другой сустрэчах аднолькава перамаглі 3:1. У першым паядынку раскладка па сэтах была такой — 25:21, 25:13, 23:25, 25:19. У другім — 25:23, 21:25, 25:18, 25:21. Такім чынам, "Узлёт" мае 4 перамогі і 2 паразы ў дывізіёне Б чэмпіянату Беларусі па валейболе.
Пасля 6 матчаў "Узлёт" займае 2-ю пазіцыю ў табліцы з 13 набранымі пунктамі. 15 пунктаў і першы радок пакуль за менскім РДУАРам-1. Цікава, што гарадзенскі "Камунальнік", які ідзе 3-м, адстае ад "Узлёта" ўжо на 6 пунктаў.