Нагадаем, што 16 снежня Оршу наведае адзіны апазіцыйны дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Ганна Канапацкая. З-за рабочых пытанняў, яе візіт будзе значна скарочаны ў параўнанні з папярэднім планам, але а 17-00 распачнецца сустрэча дэпутата з усімі зацікаўленымі аршанцамі. Сустрэча пройдзе па адрасе: вул. Камсамольская, д. 16, кв. 4. Калі вы па нейкай прычыне не зможаце прыйсці на сустрэчу, то можаце глядзець яе онлайн на нашым сайце.
Трансляцыя распачнецца прыблізна а 17-10 на гэтай старонцы сайта.