Аршанцы ў Магілёве сустрэнуцца з “Фортэ”. Мінулы раз каманды сустрэліся напярэдадні чэмпіянату. У таварыскай сустрэчы “Вітэн” тады ўзяў верх 4:0. На дадзены момант пасля 14 згуляных матчаў “Фортэ” займае 11-е месца з 14 пунктамі. У “Вітэна” 25 пунктаў і 6-я пазіцыя ў табліцы, што мала адпавядае чаканням ад клуба, які настройваецца на заваяванне медалёў першынства.
Гульня “Фортэ” – “Вітэн” пройдзе 18-га снежня ў спартовым комплексе “Алімпіец” у горадзе Магілёў. Пачатак сустрэчы а 17:00.