Вячаслаў Герашчанка, які летась трэніраваў "Оршу", узначаліў "Гомель". Сёлета гамельчукі выступалі ў адной лізе з аршанцамі, і падняліся ў Вышэйшую лігу. Уладзімір Журавель, які трэніраваў "зялёна-белых" у сезоне, абвясціў пра свой сыход у берасцейскае "Дынама". Месца на чале "Гомеля" вызвалілася, і быў запрошаны Вячаслаў Герашчанка. Пасля працы ў 2015-м у "Оршы", Герашчанка перайшоў на трэнерскую працу ў бабруйскую "Белшыну". У жніўні спецыяліст перайшоў на працу ў "Ліду", якая ў суперніцтве якраз з "Оршай" выйграла змаганне за 6-е месца ў табліцы. Раней Герашчанка таксама працаваў з дублюючым складам барысаўскага БАТЭ і быў галоўным у магілёўскім "Савіце". З "Гомелем" Герашчанка падпісаў кантракт на 1 год.
Тым часам у самой "Оршы" зменаў на трэнерскім мосціку не плануецца - верагодна, што Юрый Канаплёў застанецца на сваёй пасадзе.