У суперніках "Вітэна" быў не самы складаны супернік - гомельскі "Авангард", што выступае ў 2-м дывізіёне беларускага чэмпіянату. Але гамельчукі доўга не здаваліся - першы мяч Алейнікаў забіў ім толькі на 16-й хвіліне. Цікурышвілі на 21-й падвоіў лік, але праз дзве хвіліны вызначыўся Гомза - 2:1. У другім тайме Дунаеў і Гусакоў сваімі галамі падкрэслілі перавагу "Вітэна". Перамога 4:1, і аршанцы выходзяць у 1/4 фіналу Кубка Беларусі, дзе сустрэнуцца з "Аховай-Дынама".
Наступная стадыя будзе складацца ўжо з двух матчаў. Першы паядынак адбудзецца 29 альбо 30 снежня, калі "Вітэн" адправіцца да "ахоўнікаў" у госці. Гульні ў адказ прызначаны на 8 студзеня.