Аршанцы сустракаліся з клубам РДУАР-2, які займаў апошні радок турнірнай табліцы. Аршанская каманда змагаецца за першае месца. Аднак матчы ў сталіцы, якія адбыліся 24 і 25 снежня, прынеслі "Узлёту" расчараванне. У першым матчы выйгранай аказалася толькі трэццяя партыя. У другім паядынку "Узлёт" выйграў ужо першую партыю 25:20, аднак затым нязменна саступаў супернікам.
РДУАР-2 (Менск) - Узлёт (Орша) - 3:1 (25:20, 25:20, 20:25, 25:19), 3:1 (20:25, 25:22, 25:18, 25:20).
На жаль, "Узлёт" завяршыў год свайго 20-годдзя на мінорнай ноце.