Аршанскі "Вітэн" раней перамог гомельскі "Авангард" з Першай лігі і выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Беларусі па міні-футболе. Тут у суперніках будзе "Ахова-Дынама". Стадыя 1/4 фіналу будзе складацца з двух матчаў, першы з іх пройдзе 30-га снежня ў Менску. Гульня адбудзецца ў спартовым комплексе МАПІД па вуліцы Шаранговіча, 20 і пачнецца а 14:00.
Матч судзяць Максім Дэйкала з Менска і Дзмітрый Генісеў з Магілёва.