Аршанскі "Вітэн" у першым матчы чвэрцьфіналу Кубка Беларусі па міні-футболе сустрэўся з "Аховай-Дынама". Першы матч пары прайшоў у Менску, на полі суперніка. Але гэта ніяк не перашкодзіла "чырвона-чорным" быць гаспадарамі становішча. На 10-й хвіліне Алейнікаў з перадачы Цікурышвілі вывеў "энергетыкаў" наперад. А на 30-й хвіліне ўжо Алейнікаў падзякаваў грузінскаму легіянеру аршанскага клуба за той пас - 2:0 на карысць "Вітэна".
Гульня ў адказ у Оршы, у спорткомплексе "Алімпіец" пройдзе 8-га студзеня.