Складзены спіс 100 лепшых бамбардзіраў 1-й лігі чэмпіянатаў Беларусі за ўвесь час. Яго аўтар - журналіст і футбольны статыстык Валерый Аляксандраў. У спіс трапілі шэсць гульцоў, якія ў розны час выступалі за футбольны клуб "Орша" (раней — "Старт", "Легмаш", іншыя назвы). Зразумела, што не кожны з іх усе свае мячы ў другім беларускім дывізіёне забіваў выключна за аршанцаў. Блог фанатаў "Оршы" падагульніў статыстыку і вылучыў спіс усіх, хто меў дачыненне да "сіня-белых".
Так, больш за ўсіх сярод колішніх футбалістаў "Оршы" ў 1-й лізе забіў Уладзімір Правалінскі - 61 гол. Заслугі гэтага форварда памятаюць усе аматары футбола ў Оршы, а банэр з яго выявай і словамі "Наша легенда" пэўны час вывешваўся фанатамі на стадыёне. На другім месцы знаходзіцца Аляксандр Кавалёў, які ў 1-й беларускай лізе правёў 53 мячы. Шаснаццаць галоў у мінулым сезоне сур'ёзна павялічылі "багаж" Аляксея Хадневіча, лепшы бамбардзір "Оршы" і другі бамбардзір 1-й лігі 2016 года цяпер мае 48 забітых галоў. А вось поўны спіс футбалістаў, якія трапілі ў топ-100 бамбардзіраў 1-й лігі і выступалі ў тым ліку за "Оршу". Перад гульцом лічба азначае месца, якое ён займае ў агульным рэйтынгу "сотні", лічба пасля азначае колькасць забітых галоў.
16. Правалінскі Уладзімір – 61 гол
25. Кавалёў Аляксандр – 53
31. Хадневіч Аляксей – 48
36. Алешчанка Юрый – 45
50. Школа Сяргей – 39
81. Міхалёнак Мікалай – 31
Цалкам спіс бамбардзіраў апублікаваны на сайце "Спортнавіны".