Кароткі, але напружаны "фінал чатырох" Кубка Беларусі па міні-футболе пройдзе 21-22 студзеня ў Гомелі ў спартовым комплексе "Лакаматыў". Паўфіналы будуць разыграныя ў першы дзень, а ў другі вызначыцца ўладальнік трафея. "Вітэн" у паўфінале згуляе з "Лідсельмашам", пачатак сустрэчы а 16:00. Крыху раней там жа, а 13:30 адбудзецца сустрэча сталічнага "Дарожніка" з "Барысавам-900".
"Вітэн" двойчы здабываў Кубак Беларусі, у сезонах 2009 і 2009/2010.