Спаборніцтвы адбудуцца ў аршанскай Лядовай арэне. На турнір заявіліся шахматысты з 9 краін і ў веку ад 5 да 80 гадоў. Агульная колькасць шахматыстаў, якія з’едуцца ў Оршу – каля 300 чалавек. Па-за спаборніцтвамі і культурнай праграмай удзельнікаў чакаюць сеансы адначасовай гульні, майстар-класы гросмайстраў. Гэта 15 міжнародны шахматны турнір, які штогод у студзені праводзіцца ў Оршы. Калі самі змаганні пройдуць на Лядовай арэне, то адкрыццё, закрыццё і ўзнагароджанне адбудуцца ў Гарадскім цэнтры культуры. Адкрыццё 19-га студзеня а 18:00, закрыццё 26-га студзеня а 15:00.
Турнір падзелены на групы:
Група А- турнір з нормай бала міжнароднага майстра
Група В - адкрыты турнір з улікам рэйтынгу FIDE
Група С - адкрыты турнір (для ўсіх жадаючых без уліку рэйтынгу FIDE)
Группа D - юнакі і дзяўчаты 2003 г.н. і маладзей
Группа E - дзеці 2005 г.н. і маладзей
Группа F - дзеці 2007 г.н. і маладзей
Группа G - дзеці 2009 г.н. і маладзей