18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Спорт

У фінал не прабіліся

22.01.2017 13:55

2874 прагляду, 0 каментароў

Аршанскі "Вітэн" саступіў дарогу ў фінал Кубка Беларусі "Лідсельмашу".

У Гомелі ў гэтыя дні адбываецца "Фінал чатырох" Кубка Беларусі па міні-футболе. Аршанскі "Вітэн" сустракаўся з "Лідсельмашам", які па-ранейшаму ўзначальвае колішні трэнер "энергетыкаў" Віктар Тарчыла. Гульня была настолькі ўпартай, што доўга не было галоў. У дадатак каманды намагаліся гуляць асцярожна, бо матч вырашаў, хто складзе фінальную пару са сталічным "Дарожнікам". Так атрымалася, што "Лідсельмаш" правёў свой мяч у самы патрэбны момант, стварыўшы для апанентаў стрэсавую сітуацыю. Яшчэ гэта ў некаторых гульнявых відах называецца "голам у распранальню". Ішла заключная 20-я хвіліна першага тайму, і Жыгалка прабіў брамніка "Вітэна" Аляшкевіча. У другой палове Ліхач адыграў мяч ужо на 25-й хвіліне. Аршанскі грузін Цікурышвілі ў гэтым матчы не забіў, затое гэта зрабіў лідскі грузін Зэдэлашвілі. Нікалоз на 36-й хвіліне прабіў аршанцаў у другі раз, за астатнія тры з невялікім хвіліны "чырвона-чорныя" забіць не здолелі. У выніку "Вітэн" церпіць паразу 1:2, і ў фінал ідзе "Лідсельмаш".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: У фінал не прабіліся

Аршанскі "Вітэн" саступіў дарогу ў фінал Кубка Беларусі "Лідсельмашу".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение