Нядзеля, 22-га студзеня — ўнікальны дзень, які назаўсёды застанецца ў памяці. Запомніць яго назаўсёды і Вячаслаў Салдаценка - брамнік з Оршы, які ў гэты дзень будзе абараняць колеры нацыянальнай зборнай у 1/8 фіналу чэмпіянату свету па гандболе. Беларусы выйшлі ў плэй-оф пасля бліскучай перамогі над Вугоршчынай 27-25 і цудоўнай гульні Вячаслава. Цяпер права на памылку дакладна няма - пройгрыш выбівае каманду з барацьбы за чэмпіёнства, таму беларусам неабходная толькі перамога ў гульні з не менш моцнымі шведамі.
Па мерках гандбола зборная Швецыі — гранд. Але і Беларусь прывучыла да сваіх пастаянных выхадаў на самыя адказныя турніры — чэмпіянаты свету і Еўропы. Таму каманда Юрыя Шаўцова хоць і не расцэньваецца ў якасці фаварыта на гульню са скандынавамі, але шведам варта сур'ёзна асцерагацца нашых землякоў. Тым больш яны выдатна ведаюць, што на браме беларусаў гуляе Вячаслаў Салдаценка, які выдатна адбівае 7-метровыя кідкі, і закінуць яму мяч не так проста.
Аднак раздаваць залішнія кампліменты перад гульнёй усё ж не будзем, а проста запрашаем усіх чытачоў нашага сайту да прагляду адказнага матчу. Бадай самая паспяховая зборная Беларусі ў гульнявых відах спорту правядзе матч 1/8 фіналу чэмпіянату свету па гандболе супраць каманды Швецыі. Гульня адбудзецца ў французскім горадзе Ліль і пачнецца а 18:00. Наўпроставы эфір з матчу на тэлеканале "Беларусь 5". Падтрымліваем аршанца Вячаслава Салдаценку і ўсё нашу беларускую каманду!