У Віцебску адбыўся адзін з самых прынцыповых матчаў Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. Віцебскі "Фонд" нанёс паразу аршанскаму "Сяргееву В". Уся сустрэча праходзіла роўна, ніхто з супернікаў моцна не адрываўся ў ліку, рашаючай стала апошняя, чацвёртая чвэрць, калі "транспартнікі" перасталі спраўляцца з задумамі "Фонда" і пачалі парушаць правілы. Вялікая колькасць фалоў прывяла да таго, што перавага "Фонда" істотна ўзрасла. У выніку "Фонд" перамог 85:66.
Адзінай камандай, якая не пацярпела ніводнай паразы, па-ранейшаму застаецца "БЛ Груп". У турнірнай табліцы "Сяргееў В" ідзе адразу за "Фондам" і "БЛ Груп", аднак аршанцы маюць на матч болей за ўсіх, хто яго пераследуе і ўжо ў бліжэйшы час можа пазбавіцца пазіцыі сярод лідэраў.