Асноўны брамнік футбольнага клуба "Орша" Вячаслаў Камінскі не застаўся ў клубе. Не так даўно галкіпер ездзіў на збор мазырскай "Славіі", у якой раней выступаў, аднак галоўнаму трэнеру палешукоў Юрыю Пунтусу Камінскі не падышоў. І ўсё адно дні Камінскага ў Оршы сышлі, цяпер ён гулец іншага клуба Вышэйшай лігі - наваполацкага "Нафтана". Акрамя яго, у гэты клуб перайшоў брамнік берасцейскага "Дынама" Дзмітрый Аснін.
Што датычыцца ФК "Орша", то на гэтым тыдні могуць пачацца трэніроўкі клуба. Паводле чутак, Максім Грачыха, Валерый Мараў і Аляксей Хадневіч у новым сезоне выступаць за "сіня-белых" не будуць. Аднак пакуль гэта непацверджаная інфармацыя, якая можа аказацца непраўдзівай.