Беларуска з Оршы Аліна Талай правяла свой першы старт у 2017 годзе. Нядаўна спартоўка пераехала ў Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе цяпер трэніруецца. У нямецкім Дзюсэльдорфе адбыўся другі этап IAAF World Indoor Tour-2017. На гэтых важных міжнародных спаборніцтвах, што праводзяцца пад эгідай міжнароднай федэрацыі легкаатлетычных асацыяцый (ІААФ), Аліна бегла спрынтарскую дыстанцыю ў 60 метраў з бар'ерамі. Апярэдзіць аршанку здолела толькі немка Сіндзі Роледэр, якая летась адабрала ў Аліны золата на чэмпіянаце Еўропы. Талай паказала такі ж самы вынік — 7,95 секунды, але прайграла немцы па фотафінішы.
У планах Аліны на зімовы сезон — у трэці раз запар выйграць залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы ў закрытых памяшканнях, які сёлета пройдзе ў Сербіі. На відэа - забег у Нямеччыне, дзе Талай толькі на некалькі тысячных секунды адстала ад Сіндзі Роледэр. Як сказала сама Аліна, упартае і цеснае суперніцтва з Роледэр ужо стала традыцыяй. Пакуль больш паспяховая ў такіх спрынтарскіх дуэлях немка. У папярэднім забегу Талай паказала час 7,97 секунды, чым таксама засталася задаволенай.