4 і 5 лютага аршанскі "Ўзлёт" двойчы згуляе з лідэрам дывізіёну Б чэмпіянату Беларусі па валейболе. Менскі РДУАР-1 згуляў на два матчы болей і паспеў павялічыць сваю перавагу над аршанцамі ў табліцы. Цяпер менчукі маюць амаль удвая болей пунктаў за "Ўзлёт", які ідзе на другой пазіцыі. Таксама да аршанцаў наблізіўся пастаўскі "Атлант", які цяпер адстае толькі на 2 пункты.
Першы матч "Узлёт" - РДУАР-1 адбудзецца 4-га лютага а 18:00, другі паядынак 5-га лютага а 12:00. Абедзьве валейбольныя сустрэчы пройдуць у спартовым комплексе па вуліцы Якубоўскага, 77.