Паядынак супраць каманды, якая сёлета змагаецца не проста за медалі, як "Вітэн", а за чэмпіёнскі тытул, абяцаў быць напружаным. Такім ён і выйшаў. Да 18-й хвіліны "зялёна-белыя" забілі ў браму аршанцаў чатыры мячы, чым дэмаралізавалі гасцей. Чарніенка, праўда, забіў неўзабаве пасля чацвёртага мяча, а ў канцы першага тайму колішні гулец "Вітэна" Гарбенка павялічыў лічбы на табло да 5:1 на карысць "Сталіцы". У другім тайме Гусакоў і двойчы Алейнікаў прымушалі гаспадароў даставаць мячы з сеткі, але сустрэча ўсё адно скончылася перамогай "Сталіцы" 6:4.
Параза пагоршыла становішча "Вітэна", ён упаў на 6-ю пазіцыю з адставаннем у 5 пунктаў ад тройкі лідэраў, на 5-й цяпер сталічны МАПІД. Што датычыцца "Сталіцы", менчукі на 2-й пазіцыі.