Адзін з лепшых гульцоў "Оршы" ў сезоне 2016 года паўабаронца Максім Грачыха сышоў з каманды. Ён далучыўся да менскага "Тарпеда" і прымае ўдзел у трэніроўках аўтазаводскага клуба. У наступным сезоне клубы зноў будуць гуляць у адным дывізіёне - ў першай лізе. У сезоне-2016 у складзе "Оршы" Максім Грачыха правёў 22 матчы, у якіх забіў 3 мячы, таксама гулец 6 разоў быў пакараны жоўтай карткай.
На фота: Максім Грачыха на трэніроўцы "Тарпеда".