У чарговым туры чэмпіянату Беларусі па міні-футболе аршанскі "Вітэн" перамог "Аматар" з Берасця. Сустрэча адбылася ў спартовым комплексе "Алімпіец" у Оршы. Ужо на 9-й хвіліне "энергетыкі" апынуліся ў ролі адстаючых, аднак на 19-й хвіліне намаганнямі навічка каманды Філіпава зраўнялі лік. На 21-й Цікурышвілі са штрафнога вывеў "Вітэн" наперад - 2:1! На 30-й хвіліне Еўдакімаў з перадачы Гусакова павялічыў перавагу аршанцаў, таму прапушчаны на апошніх секундах сустрэчы мяч ужо ні на што не паўплываў.
"Вітэн" здабывае важную перамогу 3:2. Пасля 18 згуляных паядынкаў "Вітэн" знаходзіцца на 5-й пазіцыі, але, у выпадку перамогі МАПІДа, упадзе на 6 радок.