Нагадаем, што лідары кампаніі "Гавары праўду" Таццяна Караткевіч і Андрэй Дзмітрыеў наведаюць Оршу ў аўторак 14 лютага. На сустрэчы з аршанцамі, якая распачнецца а 18-00, будуць закранутыя тэмы падатку на дармаедства і зменаў у пенсійнае заканадаўства.
Калі вам таксама цікава як пойдзе гаворка, але па нейкай прычыне вы самі не зможаце прысутнічаць, то запрашаем вас глядзець гэтую сустрэчу онлайн на нашым сайце. Трансляцыя распачнецца прыблізна а 18-10 на гэтай старонцы сайта.
Нагадаем, што сама сустрэча з палітыкамі пройдзе па адрасе: вул. Чырвонаармейская, д. 13.