У спартовым комплексе "Лакаматыў" аршанскі O.R.C. сустракаўся з "Трыумфам". Калі ў першай чвэрці "сонечныя" саступілі 18:20, то другую чвэрць выйгралі пераканаўча 12:7. У дзвюх наступных навязвалі суперніку сваю барацьбу, аднак, тым не менш, саступілі з агульным лікам 59:62. O.R.C. выратаваў бы адзін 3-ачковы кідок, але зрабіць яго аршанцы не паспелі. Самым выніковым баскетбалістам O.R.C. у матчы стаў гуляючы трэнер Сяргей Сіманенка, які набраў 21 пункт.
У турнірнай табліцы на дадзены момант O.R.C. займае 7-мы радок. Баскетбалісты другога аршанскага клуба - "Сяргеева В" на 3-м месцы.