У снежні 2016-га года праз Оршу па чыгунцы праехаў звынегабарытны груз - корпус рэактара Беларускай АЭС. Гэта ўжо другі такі корпус які ехаў праз Оршу - першы ўранілі на самой станцыі. Але і другі корпус уляпаўся ў прыгоды, пры чым, яшчэ пры транспарціроўцы - на станцыі Слаўнае звышнегабарыт ударыўся аб апору. І хаця пакуль не прымаў рашэнне пра тое, каб зноў замяніць корпус, разбіральніцтва ў сітуацыі з вызначэннем вінаватых усё ж адбылося.
Да нас патрапіла тэлеграма, якая рассылалася па ўсіх падраздзяленнях чыгункі і, пры гэтым, у адрозненні ад іншых тэлеграмаў якія распавядаюць пра надзвычайныя здарэнні на БЧ, мела амаль сакрэтны характар - пасля азнаямлення патрэбных работнікаў з тэлеграмай, яе вярталі адказным асобам, а ў самім тэксце словы "корпус рэактара" ці АЭС не ўзгадваюцца ні разу. Хаця гаворка ідзе, відавочна, пра корпус рэктара, бо іншых звышгабарытаў па гэтай лініі чыгункі ды яшчэ і з патрапленнем у аварыю ў снежні не праходзіла.
У тэксце тэлеграмы вінаватымі ў здарэнні называюцца работнікі трох падраздзяленняў БЧ: барысаўскі ПЧ (пуцевая частка, дыстанцыя пуці - сучасная назва), аршанскае ШЧ (шнуравая частка, дыстанцыя сігналізацыі і сувязі - сучасная назва) і аршанскае ЭЧ (энэргетыкі). Прапануем вашай увазе тэкст тэлеграмы цалкам.