18:00

+0

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Перспектывы на гэты год

17.02.2017 09:33

2682 прагляду, 1 каментар

Як улады плануюць развіваць эканоміку рэгіёна ў гэтым годзе

Першыя месяцы года - час калі падводзяць вынікі і строяць планы на год бягучы. Гэтым займаюцца і нашыя чыноўнікі. Ад пачатку года розныя дзяржаўныя СМІ пісалі пра гэтыя планы, прычым, у такім стылі, быццам, гэтыя планы абавязкова ажыццявяцца і ўжо можна падлічваць выгоды. Насамрэч, па досведу мінулых гадоў, яны не заўсёды выконваюцца, але пра гэта потым не гаворыцца шырока. На гэты год таксама ўжо запланавана шэраг дзеянняў па паляпшэнні эканамічнай сітуацыі ў нашым рэгіёне.

Канешне, найбольш увагі ў гэтым годзе ў нашым рэгіёне будзе нададзена Дубровенскаму раёну - сталіцы абластных "Дажынак". Горад будзе добра адрамантаваны, палепшыцца інфраструктура, а з эканамічных бонусаў, якія атрымае раён - адкрыццё асфальтнага заводу.

Талачынскі раён таксама не застаўся па-за ўвагай. Так, плануецца, што на Коханаўскім трубным заводзе пачнуць вырабляць новую прадукцыю - двухслойныя трубы, якія зўапатрабаваныя ў пракладцы газаправода. Таксама ў гэтым годзе ў Талачынскім раёне будзе дабудаваны свінакомплекс "Белдан" для чаго будзе прыцягнуты кітайскі крэдыт.

У Аршанскім раёне планы, якія былі агучаныя СМІ больш сціплыя - дапамога прадпрыемству "Саладкая краіна". Для таго, каб прыцягнуць сюды спецыялістаў, будзе рэканструявана вёска Ліпкі - тут з'явяцца, як мінімум, 70 новых дамоў для супрацоўнікаў фабрыкі і пабудаваны гандлёвы аб'ект. Пад час грамадскіх слуханняў абмяркоўвалася і пытанне будаўніцтва ў вёсцы медычнай установы, але чыноўнікі палічылі, што зусім недалёка ад вёскі і без таго ёсць тры такія ўстановы (прыблізна за 4 кіламетры, 6 і 10), затое запланавана будаўніцтва ў Ліпках праваслаўнай капліцы, або, нават, царквы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Перспектывы на гэты год

Як улады плануюць развіваць эканоміку рэгіёна ў гэтым годзе

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение