Футбольны клуб "Орша" працягвае падрыхтоўку да новага чэмпіянату. 21-га лютага аршанцы згуляюць у Бабруйску на стадыёне імя Аляксандра Пракапенкі. У суперніках - бабруйская "Белшына", якая будзе змагацца з аршанцамі і ў сезоне, бо летась выляцела з Вышэйшай лігі ў Першую, дзе выступаюць і "сіня-белыя". Пачатак гульні "Белшына" - "Орша" а 14:00.
У першым матчы ў гэтым міжсезонні "Орша" з лікам 2:3 саступіла магілёўскаму "Тарпеда".