Аршанцы 26-га лютага правядуць трэці перадсезонны таварыскі матч. І ў другі раз супернікам стане каманда адной з аршанцамі лігі - Першай. І ў другі раз у суперніках будзе "Тарпеда", праўда, на гэты раз менскае, а не магілёўскае, з якім "Орша" сустракалася раней. Матч адбудзецца на Гарадскім стадыёне горада Лагойска, дзе ў дадзены момант тарпедаўцы праводзяць свой трэніровачны збор. Гульня пройдзе 26-га лютага і пачнецца а 13:00.
У двух папярэдніх матчах аршанцы пацярпелі паразы, 2:3 ад магілёўскіх аўтазаводцаў і 0:1 ад бабруйскай "Белшыны". З менскім "Тарпеда" "сіня-белыя" летась двойчы згулялі ў афіцыйных матчах унічыю. 2:2 у Оршы і 1:1 у Менску.