Няўдалым стаўся ваяж "Оршы" на таварыскі футбольны матч з менскім "Тарпеда". Гульня адбылася на Гарадскім стадыёне Лагойска. У першым тайме ішла дастаткова роўнай гульня, у якой нікому з супернікаў вызначыцца не ўдалося. А вось за паўгадзіны да канца сустрэчы аршанцы "пасыпаліся". Няўпэўненая гульня абароны прывяла адразу да чатырох мячоў у аршанскую браму. Адзін з галоў "сіня-белыя" прапусцілі з пенальці. Таксама варта заўважыць, што другі мяч за "Тарпеда" забіў Максім Грачыха, які ў мінулым сезоне абараняў колеры якраз "Оршы".
Аршанцы правялі ў міжсезонні тры таварыскія сустрэчы, і кожную з іх прайгралі. 2:3 магілёўскаму "Тарпеда", 0:1 бабруйскай "Белшыне" і цяпер 0:4 менскаму "Тарпеда".