Ужо вядомыя нашым чытачам валанцёры з арганізацыі "Хрюши против" прыйшлі ў Аршанскі райвыканкам з мэтай запісацца на прыём. У выніку актывістка Юлія Малышава зрабіла гэта нават без заходу ў кабінет. Здымаць жа кабінет актывістам не дазволілі, ім насустрач выйшла жанчына, якая назвалася супрацоўніцай выканкаму і пачала абурацца тым, што візіт грамадзянаў запісваецца на камеру. У выніку была выклікана міліцыя, якая пачала разбіральніцтвы з гэтай нагоды.
Жанчыну з выканкаму на відэа завуць Іна Віктараўна Хамутоўская. Яна не звычайны клерк, а кіраўнік справаў райвыканкама, пры гэтым рэгулярна ўдзельнічае ў правядзенні выбараў рознага ўзроўню, уваходзіць у раённую выбарчую камісію. Але запісваецца спадарыня Хамутоўская ў камісію ў якасці прадстаўніка Фонда міру, што дазваляе хаваць яе дачыненне да выканкаму, а значыць, да ўлады, перад міжнароднымі назіральнікамі.