Віталь Парахонька ўзяў ўдзел у чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Магілёве ў спартовым комплексе "Алімпіец". На дыстанцыі 60 метраў з бар'ерамі Віталю не было роўных - паказчык 7,79 секунды і залаты медаль чэмпіёна!
Яшчэ адна выхаванка вядомага трэнера Аляксандра Гуціна Святлана Губенка на дыстанцыі 60 метраў з бар'ерамі ў жанчын фінішавала 4-й.
Рэдакцыя orsha.eu шчыра віншуе Віталя Парахоньку і яго трэнера Аляксандра Гуціна з поспехам!