Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях адбываецца ў сталіцы Сербіі Бялградзе. Беларуска Аліна Талай прабілася ў фінальны забег на дыстанцыі 60 метраў з бар'ерамі. Аднак у вырашальным забегу аршанка саступіла сваёй даўняў суперніцы Сіндзі Роледэр з Нямеччыны. Немка ўжо не ўпершыню апярэдзіла нашу зямлячку, на гэты раз на 4 сотых секуды. Гэта і вырашыла лёс залатой узнагароды. Аліна застаецца са срэбраным медалём. Яе паказчык у фінальным забегу - 7,92 секунды. Вашай увазе фінальны пратакол і відэа фінальнага забегу.
На гэтым чэмпіянаце Еўропы абодва спрынтэры ад Беларусі ў бар'ерным бегу былі з Оршы. На дыстанцыі 60 метраў з бар'ерамі ў мужчынаў ад наша краіны выступаў яшчэ адзін вучань трэнера Аляксандра Гуціна Віталь Парахонька, які дамогся права на паездку ў Бялград дзякуючы выйгрышу нацыянальнага чэмпіянату. На жаль, у кваліфікацыйным забегу Віталь дапусціў фальстарт, за што быў дыскваліфікаваны зняццем з дыстанцыі.