Працягваецца чэмпіянат Беларусі па міні-футболе. Аршанскі "Вітэн" сустрэўся з менскім МАПІДам на яго полі і згуляў унічыю, чым не дазволіў сталічнаму калектыву апярэдзіць сябе ў турнірнай табліцы. Адкрыў лік на 5-й хвіліне Падалінскі, а на 12-й Чарніенка зрабіў яго ўжо 2:0 на карысць аршанцаў. Сваю перавагу яны не ўтрымалі, прапусціўшы двойчы, аднак на большае МАПІД быў няздольны. Не сказаць, што гэтая нічыя надта дапамагла "Вітэну", клуб усё адно застаўся на 5-м радку турнірнай табліцы, але МАПІД наперад прапушчаны не быў.
Наступны матч "Вітэн" таксама праводзіць з прамым канкурэнтам - 12-га сакавіка ў спартовым комплексе "Алімпіец" а 14:00 аршанцы сустрэнуцца з менскім "Дарожнікам", менавіта гэта каманда зараз знаходзіцца на 4-м месцы і апярэджвае "Вітэн" на 4 пункты.