Актывіст кампаніі "Гавары праўду" за дзень да "Марша не дармаедаў" у Оршы знаходзіўся ў Мінску. Пасля свайго вяртанне, амаль у 22 гадзіны вечара Ігару пазванілі з міліцыі і папрасілі прывезці дакумант, які тычыцца газавага кааператыву. У роднай вёсцы Стаўры Ігар узначальвае газавы кааператыў па дзейнасці якога міліцыя зараз праводзіць парверку па ініцыятыве мясцовых уладаў.
Пакуль што Ігар адмовіўся ехаць у міліцыю, падазраючы, што напярэдадні акцыі пратэсту яго могуць затрымаць. Нагадаем, што першая ў Оршы за апошнія 16 год вулічная акцыя пратэсту распачнецца 12-га сакавіка а 13-00 на Цэнтральнай плошчы горада. Любы карыстальнік інтэрнэту зможа паглядзець відэа онлайн трансляцыю з акцыі.
У 22-13 стала вядома, што запрашаў у міліцыю актывіста Забела Максім Аляксандравіч. Ён спаслаўся на тое, што сёння дзяжурыць да раніцы і пасля таго як актывіст адмовіўся ехаць ноччу ў міліцыю, той запрасіў яго ў РАУС у 7 раніцы.