Пасля нядзельнага "Марашу недармаедаў" у Оршы асуджаны на "суткі" былі чатыры чалавекі. Першы асуджаны выходзіць на свабоду ўжо сёння. Гэта актывіст Руху "За свабоду" Андрэй Юркоў. Выёдзе ён з 15 да 16 гадізны з прыбудовы Аршанскага РАУС (Энгельса, 25). Аршанская кааліцыя АДС заклікае ўсіх неабыякавых людзей, сустракаць затрыманых актывістаў каля будынка міліцыі.
У той жа час 25-га чысла ў суботу выйдзе на волю Віктар Андрэеў, 26-га Васіль Бераснеў, а 27-га Павал Севярынец.