Не зважаючы на ўсю сур'ёзнасць пратэстаў і рэзкі настрой людзей, сацыяльныя сеткі і тут знаёшлі з чаго пасмяяцца. Прычым, з'явіліся і свае героі мемаў: Шчоткіна стала "цудадзейным" чынам праяўляцца на сценах рознах гарадоў у выглядзе фрэсак, а невядомы мужчына з абаяльным смехам увогуле прэтэндуе на тое, каб стаць сімвалам стаўлення народа да словаў Лукашэнкі.
Не абыйшлі ўвагай гумарысты сацыяльных сетак і падзеі ў Оршы. так, матэматыкам прапануюць адгадаць што азначаюць гэтыя равенствы:
25-12=13
26-12=14
27-12=15
Але найбольш праславіўся "Жывот Лісоўскага". З рознымі каментарамі фотаздымак на якім заснята - па меркаванні інтэрнаўтаў - частка цела старшыні райвыканкаму разнёсся па прасторах розных сацыяльных сетак у колькасці дзсяткаў тысяч перапостаў. Сітуацыя была такая: у самым пачатку марша, яшчэ каля Універмага, з вакна дома №27 высунўся нейкі вельмі поўны мужчына, які спачатку назіраў за дэманстрацыяй, а потмы пачаў здымаць яе на тэлефон. Нехта з пратэстоўцаў пазнаў у мужчыне старшыню аршанскага райвыканакаму, пасля чаго плошча ўзарвалася смехам і крыкамі: "Лісоўскі выходзь", "Лісоўскі дармаед" і г.д. Мужчына палічыў за лепшае схавацца, але знікнуць з вакна цалкам не змог - на віду засталіся той самы жывот і рука з мабільнікам - тое, што змаглі засняць журналісты. Але жывот стаў повадам для смеху большым чым калі б быў засняты ўвесь чалавек.