Аршанцы згулялі выязную таварыскую сустрэчу супраць "Гомеля". На жаль, матч на тамтэйшым стадыёне СДзЮШАР-8 скончыўся для "сіня-белых" поўным фіяска 1:7. Адзіны гол за "Оршу" правёў навічок каманды Аляксандр Гаўрушка.
Таксама стала вядома, што чэмпіянат Беларусі ў 1-й лізе пачнецца 8-9 красавіка. У першым туры аршанцы на сваім полі прымуць пінскую "Хвалю", якая вярнулася ў 1-ю лігу пасля сезону, праведзенага ў 2-й. праўда, пакуль дакладна не вядома, колькі ж каманд выйдзе на старт 1-й лігі. На дадзены момант іх 15, але ёсць верагоднасць 16-й каманды, калі здолее заявіцца "Нёман" са Стоўбцаў.