21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Палітыка

Міліцыя стаіць на сваім

15.03.2017 19:29

5337 праглядаў, 8 каментароў

Прэс-служба абласной міліцыі выказалася з нагоды акцыі пратэсту ў Оршы

Паведамленне пра самую масавую акцыю пратэсту за апошнія 26 гадоў у Оршы ў міліцыі атрымалася вельмі сціслым. Па сутнасці, яно тычыцца толькі двух затрыманняў журналістаў (хаця затрымана журналістаў было значна больш) "с целью проверки законности осуществления своей профессиональной деятельности" Галіны Абакунчык і Кацярыны Андрэевай. Нагадаем, што абедзве яны атрымалі штрафы за работу на мітынгу ў памеры 25 і 30 базавых велічыняў адпаведна.

Прэс-служба ў выпадку з Абакунчык спасылаецца на тое, што жанчына не прад'явіла дакуманты, што міліцыянты і палічылі за непадпарадкаванне. Сама ж Галіна на судзе распавядала зусім іншую сітуацыю: журналісцкі дакумант вісеў у яе на шыі (гэта выразна бачна і на відэа з мітынгу), а міліцыянты сілком запхалі яе ў машыну не толькі не запытваючы яе дакумантаў, але і самі не прадставіліся.

У прынцыпе, прэс-служба прадказальна стала на бок супрацоўнікаў міліцыі. Праўда, усю гэтую афіцыйную пазіцыю міліцыі амаль ніхто не прачытаў: незалежныя журналісты, канешне, "грубую хлусню" (так Абакунчык назвала паказанні міліцыянтаў у судзе) ў дачыненні да сваіх калегаў перадрукоўваць не будуць, а дзяржаўным СМІ забаронена без указкі "зверху" гаварыць пра пратэсты.

Пра іншыя эпізоды акцыі міліцыя так і не выказалася.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Міліцыя стаіць на сваім

Прэс-служба абласной міліцыі выказалася з нагоды акцыі пратэсту ў Оршы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение