У прынцыповым матчы з менскім "Дарожнікам" аршанскі "Вітэн" выйграў 2:1. Тады многія трымалі ў памяці сустрэчу першага кола, калі "Вітэн" вёў 6:3, але праз сумнеўныя рашэнні судзейскае брыгады матч завяршыўся ўнічыю 6:6. На гэты раз усё прайшло ўдала, Вяршынін на 27-й адкрыў лік, на 30-й Дзядзічкін падвоіў яго,а імпэту і майстэрства "Дарожніка" хапіла толькі на адзін гол у адказ. Яго ў браму Мароза забіў на 31-й хвіліне Федарынчык. Перамога 2:1, і "Вітэн" умацаваўся на 5-м радку табліцы.
18-га сакавіка "чырвона-чорных" чакае спатканне з "Барысавам-900". барысаўчане ідуць ніжэй, але ўсё яшчэ небяспечныя для любога суперніка. "Вітэн" пасля 22 тураў адстае ад лідэра ВРЗ на 8 пунктаў, а ад тройкі лідэраў толькі на 4 пункты. Гульня адбудзецца ў барысаўскім спартовым комплексе "Вікторыя" і пачнецца а 16:00.