Пра тое што 26-га сакавіка ў Оршы будзе чарговая акцыя пратэсту было обвешчана яшчэ 12-га чысла пад час "Маршу не дармаедаў". Тады адзін з выступаючых заклікаў выйсці на Цэнтральную плошчу з пустымі рондалямі і лыжкамі. Пазней у сацыяльных сетках быў распаўсюджаны заклік 25-га выйсці на акцыю "Дзень волі" ў Мінску, а 26-га а 12 гадзіне раніцы па ўсіх гарадах краіны.
"Пасадкі" пасля папярэдняй акцыі пратэсту маглі напужаць людзей, або наадварот раззлаваць. Таму прадказаць што ж будзе ў Оршы 26-га амаль не магчыма. А якая ваша пазіцыя? Асабіста вы пойдзеце на чарговы пратэст ці не? Прапануем адказаць на гэтае пытанне ў новым апытанні на галоўнай старонцы нашага сайту.