У рэгулярным чэмпіянаце спачатку "Арарат" быў адным з лідэраў, аднак затым знізіў хуткасць і прыйшоў да фінішу 6-м, набраўшы 74 пункты ў 44 матчах. У 1/4 фіналу армянская каманда выйшла на "Гомель-2", які ў "рэгулярцы" фінішаваў трэцім.
Серыя праходзіла да трох перамог адной з камандаў. У першай сустрэчы, якая адбылася ў Гомелі, яна завяршылася перавагай "рысяў" 4:3. У другім паядынку на той жа пляцоўцы "Арарат" узяў пераканаўчы рэванш 6:2. Стала зразумела, што ў Оршы пройдуць два наступныя матчы, бо лік у серыі быў 1-1. У трэцяй сустрэчы ерэванцы саступілі 4:5, а ў чацвёртай схілілі "ківач" на свой бок па булітах 3:2. У серыі зноў усталяваўся нічыйны лік 2-2. Вырашальная, 5-я сустрэча серыі прайшла зноў у Гомелі. Гамельчукі выйгралі 4:1 і разам з гэтым узялі верх у серыі 3-2, выйшлі ў паўфінал. "Арарат" уганараваўся апладысментаў за годную гульню.
У выніку каманда стала 5-й па выніках усяго сезону, чым палепшыла на адно месца сваё клубнае дасягненне. Таксама "Арарат" на ўзроўні Вышэйшай беларускай лігі стаў самым наведваемым клубам. У сярэднім на матчы армянскай каманды прысутнічала 249 чалавек. Акрамя таго, "Арарат" - адзіная каманда, якая закідвала шайбы ў кожным (!) матчы як рэгулярнага чэмпіянату, так і ў плэй-оф, нават сярод паўфіналістаў такіх няма.
Пакуль няма зразумелага адказу, ці будзе ў наступным годзе "Арарат" зноў гуляць на Лядовай арэне Оршы.