Прайшло амаль два тыдні з моманту правядзення ў Оршы самай масавай вулічнай акцыі за часы незалежнасці Беларусі. Нагадаем, што пасля акцыі былі затрыманыя шэраг лідараў дэмакратычнага руху. На працягу некалькіх дзён яны будуць выходзіць кожны дзень.
Першым на свабоду выйдзе Віктар Андрэеў. Яго можна сустрэць каля Аршанскага РАУС на вуліцы Энгельса сёння 25-га сакавіка прыблізна каля 14-30.
Заўтра 26-га чысла на свабоду выйдзе Васіль Бераснеў, які на мітынгу 12-га чысла заклікаў менавіта 26-га выйсці людзей на Цэнтральную плошчу Оршы а 12-00 з пустымі рондалямі і лыжкамі. Сам Бераснеў на свабоду выйдзе таксама каля 14-30
27-га чысла з ІЧУ адпусцяць ураджэнца Аршаншчыны хрысціянскага дэмакрата Паўла Севярынца, сустрэць яго можна таксама каля 14-30.
А 28-га выйдзе старшыня аршанскай пярвічкі прафсаюза РЭП Аляксандар Булаўка, праўда, пакуль дакладна не вядома ў які час ён будзе на свабодзе.