Як мы паведамлялі раней, траіх грамадскіх актывістаў - Ігара Казмерчака, Станіслава Храпавіцкага і Юрыя Нагорнага - на 25 сакавіка выклікалі ў Следчы камітэт. Усе трое былі выкліканы на адзін час - 11-00.
Допыты былі па справе аб фальшываманетніцтве, пры чым для Ігара Казмерчака гэта быў ужо другі допыт за гэты месяц.
Як высветлілася пазней, павестку спрабавалі ўручыць і яшчэ аднаму актывісту, які жыве ў Барані, але той адмовіўся яе падпісваць, бо яна была не правільна аформлена.
Усе тры допыты ішлі не даўжэй за 12-30 і мелі вельмі фармальны характар, хаця следчым давялося выйсці на работу ў свой выходны.