Вызваленне Андрэева павінна было адбыцца прыблізна а 14-30 25-га сакавіка. Але ўжо а 13-55 Віктар ішоў дамоў, пра што паведаміў яго знаёмы з якім іх разам затрымлівалі Віктар Міхасёў.
Бліжэйшымі днямі павінны быць вызвалены і іншыя затрыманыя за акцыю 12-га сакавіка ў Оршы, не выключана, што і іх будуць адпускаць раней, каб не даць людзям сустракаць зняволеных.
Так, заўтра 26-га на волю выйдзе Васіль Бераснеў, яго вызваленне павінна адбыцца каля 14-30. У такі ж час 27-га павінен выйсці Павал Севярынец, а 28-га Аляксандар Булаўка.